Актуальный вопрос: Когда зажгутся фонари на улицах?

Актуалии Безопасность Вопрос-Ответ

На працягу тыдня ліхтары запаляцца
“Восень — самая цёмная пара года, а ў нас ніводнага ліхтара не гарыць. Нам, вадзіцелям аўтастанцыі, трэба ўставаць рана, у пяць гадзін ужо выходзім на работу. Ідзём з гары па вуліцы Суворава — ні лямпачкі, толькі каля ўніверсама на Ленінскай можна святло заўважыць. Людзі змрочнымі ценямі шмыгаюць адзін ля аднаго, палохаючыся ў цемры і прыспешваючы хаду, спяшаюцца хто на работу, хто на дызель на 6.20… Згадзіцеся, пры нармальным асвятленні мы адчувалі б сябе больш камфортна і цывілізавана. Калі ж урэшце ў Шуміліне ўключаць ліхтары?” — з такім пытаннем у рэдакцыю нашай газеты звярнуліся ад імя жыхароў “Верхняга горада” вадзіцелі аўтастанцыі А. М. Сямёнаў, А. І. Кралько, М. А. Бабічаў.
Пытанне мы адрасавалі намесніку старшыні райвыканкама А. П. Быкаву.
Як паведаміў Алег Пятровіч, у сераду 12 кастрычніка адбылося пасяджэнне камісіі па бяспецы дарожнага руху, якая абмеркавала менавіта пытанні вулічнага асвятлення. Было прынята рашэнне, якое абавязвае адпаведныя службы на працягу не болей як тыдня адрэгуляваць пытанні, каб увесь горад быў асветлены.
Да таго ж, зазначыў А. П. Быкаў, зацверджаны новы графік работы асвятлення: з 5.00 да 7.00 і з 19.00 да 24.00, у пятніцу, суботу, нядзелю — з 19.00 да 2.00.
Падрыхтавала Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *