Шумілінскія будаўнікі ўзводзяць дамы ва Ушачах

Актуалии Экономика

Шумілінскія будаўнікі ўзводзяць дамы ва  Ушачах

Раман Карасёў і Арцём Рысаўцаў абмяркоўваюць план капітальнага рамонту Ушацкага музея народнай славы імя У. Е. Лабанка .

Шумілінская ПМК-70 – адзін з лідараў на будаўнічым рынку вобласці. Кіраўніцтва добра разумее, што прадпрыемства можа быць паспяховым толькі, калі яно забяспечана аб’ёмамі работы. Шумілінскай ПМК-70 аб’ёмаў толькі ў раёне недастаткова, таму ўжо не першы год шумілінскія будаўнікі шчыруюць на будаўнічых аб’ектах вобласці, прычым геаграфія пляцовак ПМК-70 пастаянна пашыраецца.
Адзін з раёнаў, дзе шумілінскія будаўнікі займаюць трывалыя пазіцыі, – гэта Ушацкі раён.  У 2017 годзе  ПМК-70  ва Ушачах здала пешыя два аб’екты – шматкватэрны дом і бальніцу. І зарэкамендавалі сябе на ўшацкай зямлі. “Гэта быў  своеасаблівы экзамен перад заказчыкамі, – расказвае галоўны інжынер ПМК-70 Раман Карасёў. – І з бальніцай, і са шмат-кватэрным домам мы справіліся ў адведзеныя тэрміны. І самае важнае – работы былі зроблены якасна”.
Карэспандэнт раённай газеты разам з галоўным інжынерам ПМК-70 Раманам Карасёвым наведаў аб’екты ва Ушачах, на якіх зараз працуюць шумілінскія будаўнікі:
– На сённяшні дзень у нас  тут тры аб’екты, на якіх вядзем капітальныя рамонты, – расказвае Раман Васільевіч. – Гэта дзіцячы яслі-сад №4, Ушацкі музей народнай славы імя У. Е. Лабанка і дзіцячая школа мастацтваў. На гэтых аб’ектах мы асноўныя генпадрадчыкі, а субпрадрадчыкам выступае мясцовая ПМК-66 і іншыя арганізацыі”…
На сённяшні дзень будаўнікі з ПМК-70 акрамя аб’ектаў ва Ушацкім раёне працуюць у Гарадоцкім, Бешанковіцкім, Полацкім і Віцебскім раёнах.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2019 г.