В Шумилинском детсаде №1 прошёл конкурс детских исследовательских работ

Новости Образование

“Я – даследчык”
У Шумілінскім яслях-садзе №1 прайшоў конкурс даследчых работ сярод дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту “Я – даследчык”. Мэтай дадзенага мерапрыемства было развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу ў дзяцей, імкнення самастойна пазнаваць навакольны свет.
6 хлопчыкаў і дзяўчынак прадставілі свае творчыя праекты ў 4-х намінацыях: “Дзіця і прырода”, “Незвычайнае ў звычайным”, “Бюро знаходак”, “Мая Радзіма – Беларусь”. Тэмы дзеці выбралі самыя разнастайныя: як зрабіць тканіну рознакаляровай, сакрэты сланечнікавага алею, адрозненні вады і масла, што жыве ўнутры бульбы і ў чым універсальнасць гэтай гародніны.
Выхаванцы прадэманстравалі свае камунікатыўныя ўменні, самастойнасць, выказвалі свае меркаванні, рабілі высновы, суправаджаючы свае выступы прэзентацыямі, праводзілі даследаванні, абгрунтоўвалі іх. Члены журы задавалі шмат пытанняў. І трэба было бачыць, як малым падабалася выступаць у ролі дасведчаных знаўцаў, з натхненнем распавядаць дарослым пра такія элементарныя рэчы!
Кожная праца была вартая самых высокіх пахвал! Дзіцячая нязмушанасць і стараннасць пакарылі журы, бацькоў і гледачоў. Педагогі  падрыхтавалі сваіх выхаванцаў да выступленняў лепшым чынам. Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі і салодкімі прызамі. Дзве лепшыя работы будуць адпраўлены на абласны этап конкурсу.
Вольга КОЦІКАВА,
няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.