Пусты дом: пад знос ці ў новыя рукі?

За студзень-кастрычнік бягучага года ў раёне разабрана ці прададзена 36 лядашчых дамоў, расказаў галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёвакамунальнай гаспадаркі Павел Гусакоў. Гадавы план – 39 дамоў – плануецца выканаць.
Пяць дамоў былі прададзены і знайшлі новых гаспадароў: у райцэнтры – з аўкцыёну, у Маркаве, Крупеніне, Прыазёрнай і Добрыне – за адну базавую велічыню.
Што тычыцца разбору лядашчых дамоў, то гэтай работай у асноўным займаюцца работнікі УП ЖКГ (працавалі ў вёсках Сянькова, Мосарава, Курылаўшчына, Дубраўскія, Кардон, Маркава і іншых). Але ёсць і другі варыянт – дом прапаноўваюць разабраць вяскоўцам і забраць бярвенні і дошкі сабе на дровы. Згаджаюцца, праўда, нямногія. Як расказала старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч, сёлета ў іх над знос пайшлі чатыры дамы: два (у Сянькове і Мосараве) разабралі работнікі ЖКГ, у Падмішнеўі – гаспадар жылля, у Мосаравеза работу ўзяліся мясцовыя людзі і такім чынам назапасілі сабе дроў. Ну, а зруйнавалі фундамент і печкі работнікі ЖКГ.
На сённяшні дзень у рэестры знаходзіцца 103 пустуючыя дамы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
