Михаил Мамойко: Пограничная служба научила дисциплине и ответственности

Главное Молодёжь Новости Общество

На ахове Дзяржаўнай граніцы

Ва ўсе часы служыць у органах пагранічнай службы было прэстыжна і ганарова. Сярод нашых землякоў, якія сёння ахоўваюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, Міхаіл Мамойка.

Родам з пасёлка Заводскі Каўлякоўскага сельсавета хлопец праходзіць тэрміновую вайсковую службу на пагранзаставе «Савейкі» Полацкага пагранічнага атрада, зараз ён камандзір гаспадарчага аддзялення. Служыць Міхаіл з восені 2020 года. Як сам прызнаецца, спачатку было даволі складана, бо трэба прывыкнуць да вайсковага жыцця. «Пагранічная служба шмат чаму навучала, – дзеліцца салдат. – Найперш уважлівасці, без яе пагранічнікам ніяк не абысціся, навучыла бачыць дробязі, на якія ў грамадзянскім жыцці ніколі не звяртаў увагі. Зразумела, навучыла дысцыпліне і адказнасці».
Пагранічнікі з пагранзаставы «Савейкі» ахоўваюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь з Латвійскай Рэспублікай. Штодзень Міхаіл Мамойка ў складзе групы патрулюе граніцу. Адсачыць крокавую паласу, ацаніць абстаноўку на граніцы і пры неабходнасці падаць сігнал – паўсядзённая служба пагранічнікаў. Міхаіл адзначае, што іх пагранзастава адна з самых спакойных: за час яго службы не было фактаў кантрабанды, толькі некалькі разоў мігранты з Ірака спрабавалі нелегальна перайсці праз граніцу.
Міхаіл Мамойка – адзін з лепшых пагранічнікаў на заставе, адзначыў намеснік начальніка заставы па ідэалагічнай рабоце старшы лейтэнант Яўген Савашынскі. Ён неаднаразова атрымліваў падзякі, у тым ліку і старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №14 ад 22.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *