Комитет госконтроля информирует

У Камітэце дзяржкантролю

Увага – парадку на сельгасаб’ектах
КДК  Віцебскай вобласці ў перыяд з 27 па 30 сакавіка правеў маніторынг сельгасарганізацый вобласці пры непасрэдным удзеле кіраўніцтва адпаведных райвыканкамаў і сельгасарганізацый па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення вясенніх палявых работ і навядзення парадку на вытворчых аб’ектах сельгасарганізацый 16 раёнаў вобласці, у тым ліку і Шумілінскага.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены факты нізкай гатоўнасці сельгастэхнікі (12 гаспадарак 9 раёнаў), завышэння дадзеных пра гатоўнасць тэхнікі, прыпіскі (5 гаспадарак 3 раёнаў), недастатковай забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі (ва ўсіх 27 гаспадарках), сяўба без унясення мінеральных угнаенняў, адсутнасць належнага парадку на машынных дварах і майстэрнях (17 гаспадарак 12 раёнаў).
Па выніках абследавання жывёлагадоўчых ферм устаноўлена, што адсутнічаў належны парадак на 40 фермах 17 гаспадарак, не былі поўнасцю агароджаны 33 фермы ў 15 гаспадарках, несвоечасова выдаляўся гной, адсутнічала ў дастатковай колькасці падсцілка на 23 фермах у 13 гаспадарках.
Падчас маніторынгу выяўлены 84 факты парушэнняў і недахопаў. Кіраўнікам гаспадарак дадзены рэкамендацыі па іх ухіленні і недапушчэнні ў далейшым. Старшыням райвыканкамаў накіраваны патрабаванні аб аператыўным прыняцці вычарпальных мер па ўхіленні недахопаў і парушэнняў і прыцягненні да адказнасці вінаватых асоб.
Па інфармацыі райвыканкамаў па стану на 1 красавіка былі выпраўлены 44 недахопы, да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 38 службовых асоб. У адносінах да шэрага кіраўнікоў зараз разглядаецца пытанне аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці.
КДК вобласці праводзіць паўторныя выбарачныя кантрольныя выезды для праверкі сапраўднасці інфармацыі, пададзенай райвыканкамамі аб прынятых мерах.
Несвоечасовае рэагаванне на крытыку
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці падчас маніторынгу выявіў 10 фактаў парушэння патрабаванняў Указа №630 у часці несвоечасовага накіравання ў рэдакцыі газет “Аршанская газета”, “Герой працы” Шумілінскага раёна, “Наша Талачыншчына” і “Віцебскія весці” звестак пра вынікі разгляду апублікаваных у іх крытычных матэрыялаў і прынятых па іх мерах.
Выяўленыя факты парушэнняў дапушчаны 9 суб’ектамі гаспадарання. Па ўсіх выяўленых падчас маніторынгу фактах парушэнняў Камітэт вобласці накіраваў пісьмы ў адрас кіраўнікоў Аршанскага і Шумілінскага райвыканкамаў, Віцебскага гарвыканкама, галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама, ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”, ГА “Віцебскпрам”, а таксама праўлення Віцебскага аблспажыўтаварыства аб прыняцці мер па недапушчэнні падобных парушэнняў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 6 службовых асоб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2019 г.