Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Панажоўшчына
З прыёмнага аддзялення райбальніцы паведамілі ў РАУС, што на “хуткай дапамозе” з Обалі дастаўлены мужчына з колата-рэзанай ранай. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што ля магазіна “Міні-Маркет”, што ў Обалі, двое мясцовых жыхароў пасварыліся і пачалі высвятляць адносіны. Адзін пырнуў другога нажом. Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Грама-дзянін, які нанёс нажавое раненне затрыманы. Узбуджана крымінальная справа, яму пагражае абмежаванне волі ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад 4 да 8 гадоў.
Крадзеж
У РАУС звярнулася жыхарка Віцебска, якая расказала, што ў яе дачным доме ў Харакове разбілі шкло, праніклі ў пакой і ўкралі бензапілу “Штыль”, надзіманы матрац і помпу да яго. Агульны ўрон ацэнены ў 380 рублёў. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злачынцу, ім аказаўся жыхар Гарадоцкага раёна.
Са зводак ДАІ
Акцыя
З 12 па 21 красавіка супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную акцыю “Адкрый сезон без парушэнняў” па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў па віне матацыклістаў.
Штодзень будуць праводзіцца рэйды па дарогах мясцовага і рэспубліканскага значэнняў. У студзені-сака-віку ў рэспубліцы па віне вадзіцеляў мотатранспарта зарэгістравана 9 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 8 атрымалі раненні рознай цяжкасці. У нашым раёне падобных здарэнняў не зарэгістравана. Тым не менш матацыклісты і мапедысты за студзень-сакавік здзейснілі 9 правапарушэнняў (летась за названы перыяд парушэнняў не было). Сярод затрыманых матацыклістаў двое не мелі правоў кіравання.
Пакатаўся!
На аўтадарозе Віцебск-Полацк супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы непрацуючы жыхар Мазурына, які ехаў на аўтамабілі ВАЗ-21061 у стане алкагольнага ап’янення, пры гэтым не быў прышпілены рамянямі бяспекі, не меў на “Жыгулі” страхоўкі і тэхагляду. У аўто не працавалі светлавыя прыборы. Акрамя таго, вадзі-цель наехаў на чужы аўтамабіль на абочыне, а таксама збіў абмежавальны слупок на аўтазаправачнай станцыі ў Мікіцісе. На парушальніка складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Яму пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне правоў кіравання да 5 гадоў.
Разам з вадзіцелем у машыне знаходзіўся і нецвярозы пасажыр з той жа вёскі, які таксама не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Яму пагражае штраф ад 3 да 5 БВ.
На чырвонае святло
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне затрыманы жыхар Полацка, які праехаў на чырвонае святло святлафора і перавысіў устаноўленую хуткасць на 45 кіламетраў у гадзіну (паўторна на працягу года). Яму пагражае штраф ад 5 да 15 БВ або пазбаўленне правоў кіравання на адзін год. Пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.
Алкатэстар
Два механізатары ААТ “Ляжні” былі дапушчаны да работы без праходжання алкатэстара, ім пагражае штраф да 2 БВ. Адміністрацыйны пратакол складзены і на адказную службовую асобу. Пагражае штраф ад 15 да 20 БВ, бо такое парушэнне выяўлена ў гаспадарцы ў другі раз.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2019 г.