В эти дни шумилинский железнодорожный вокзал отметил своё 145-летие

Актуалии Край шумілінскі

Вокзал в Шумилино

Вакзалу – 145 год
17 кастрычніка 1866 года Міністр шляхоў зносін Расійскай імперыі П. П. Мельнікаў даслаў імператару тэлеграму: “…У 9 гадзін 30 хвілін адкрыты рух на ўчастку Полацк-Віцебск…”  Гэтую дату можна лічыць днём нараджэння шумілінскага вакзала, які ў той час называўся станцыяй Сіроціна (па самаму буйному мястэчку ў 12 вярстах ад станцыі).
Менавіта будаўніцтва чыгуначнай станцыі Сіроціна дало маленькай вёсачцы Шуміліна магчымасць ператварыцца ў цэнтр эканамічнага жыцця рэгіёна, стаць мястэчкам і пазней адміністрацыйным цэнтрам раёна.
Будынак вакзала – старэйшы будынак райцэнтра, які ўпрыгожвае Шуміліна, а комплекс станцыйных збудаванняў (вакзал, воданапорная вежа, склад) уяўляе сабой помнік прамысловай архітэктуры XIX стагоддзя.

Один из стендов выставки "Вокзал - мир надежд и ожиданий, расставаний и встреч"

З нагоды памятнай даты супрацоўнікі Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея наладзілі выставу прама ў зале чакання вакзала. На выставе прадстаўлены копіі дакументаў, прысвечаных будаўніцтву Рыга-Арлоўскай чыгункі і станцыі, старых фотаздымкаў вакзала, паравозаў і іншай чыгуначнай тэхнікі, рабочых момантаў на чыгунцы. Прадстаўлены матэрыялы аб шумілінцах, якія прысвяцілі ўсё жыццё працы на чыгунцы.
Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *