Для подготовки детей к школе выделяется государственная помощь многодетным семьям

Актуалии Общество

Дзяржава дапаможа шматдзетным сем’ям
Сабраць у школу дзіця – справа складаная і даволі дарагая. І хаця дзяржава кантралюе цэны на пэўныя дзіцячыя тавары, яны няўмольна растуць. Купіць для вучня адзенне, абутак, усе школьныяпрылады – на гэта патрабуецца істотная сума грошай.
Кожны выкручваецца па-свойму: хтосьці пачынае закупляцца загадзя, яшчэ з вясны, хтосьці скарыстаў ягадны сезон, каб зарабіць дадатковыя грошы.
Дзяржава аказвае падтрымку ў падрыхтоўцы да школы. Як патлумачыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, сёлета дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога выдзяляецца шматдзетным сем’ям, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту пры наяўнасці складанай жыццёвай сітуацыі ў сям’і.  Дапамога выплачваецца сем’ям, у якіх даход на аднаго члена сям’і ніжэй за 1 млн. 539 тыс. 335 рублёў. Памер дапамогі складае 300 тыс. рублёў на аднаго вучня. Варта накіраваць на падрыхтоўку да школы дзяцей і штомесячную сацыяльную дапамогу, якую атрымлівае вызначаная катэгорыя насельніцтва.
Для атрымання дапамогі неабходна прадставіць ва ўпраўленне пашпарт заяўніка, пасведчанні аб нараджэнні ўсіх дзяцей, даведкі аб даходах за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за дапамогай.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па тэлефоне  4-53-22.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *