Посмотрите, как работают ловжанские парни на посевной

Актуалии Молодёжь Новости Экономика

А. Новікаў і Э. Котаў.

Зерневыя на фінішы, а рапс у разгары

Для маладога дырэктара сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае” Пятра Кунштэля  сёлетняя пасяўная на Шуміліншчыне першая. “Сяўба вядзецца строга па плане, устаноўленым Віцебскім мясакамбінатам, – кажа Пётр Аляксандравіч. – Вясна ў гэтым годзе ранняя, таму ў тэрміны ўкладваемся. На днях адсеем 910 гектараў зерневых і зернебабовых”.
Пётр Кунштэль хваліў мясцовых механізатараў, на якіх робіцца стаўка падчас прыпару. Яравыя зерневыя і зернебабовыя сеяць Алег Барысевіч, на падвозцы зерня працуе Юрый Ціханенка, на ворыве заняты Міхаіл Шуміла, рыхтуюць глебу да сяўбы Аляксандр Марозаў і Мікалай Карнілаў, уносіць мінеральныя ўгнаенні Пётр Бардзюкоў.
Паралельна з зерневымі пачалі сеяць яравы рапс. І на мінулым тыдні на палетках за вёскай Гаравыя мы назіралі, як прыгожа, практычна паралельна адна адной,  працуюць дзве сеялкі. За рулём трактароў –   Аляксандр Новікаў і Васіль Плікус. “Засяваю за дзень па 25-30 гектараў рапсу, – расказаў Аляксандр. – Некаторыя кажуць, што гэту культуру сеяць цяжэй, чым, скажам, зерневыя, а для мяне ўсё адно – усю сяўбу трэба весці якасна”.  На полі сустрэлі маладога агранома Эдуарда Котава, які дзяжурыў на сяўбе і сачыў за яе якасцю. У ”Лаўжанскім” плануюць засеяць 200 га рапсу, гэта выгадная культура, бо насенне можна прадаць па прыдатнай цане.
“Лаўжанскі”  мае жывёлагадоўчы комплекс, таму трымае курс на нарыхтоўку кармоў. “Дзеля гэтага засеялі 360 га гароху, сеем аднагадовыя, а наперадзе чакае кукуруза, – расказала галоўны аграном Вольга  Каралёва. – Яе мяркуем вырошчваць як на зерне, так і на зялёны корм. А яшчэ ў гэтым годзе ўпершыню ў гаспадарцы будзем сеяць райграс аднагадовы. Гэта выгадная культура, якой за лета можна атрымаць тры ўкосы”. Дзякуючы гэтаму ў “Лаўжанскім” хочуць стварыць так званы зялёны канвеер для комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы, дзе штодзённа на корм будуць падвозіць каля ста тон зялёнай масы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2019 г.