Нічыя з лідарам
У суботу, 6 чэрвеня, ФК «Шуміліна» адправіўся ў госці да аднаго з лідараў групы С рэгіянальнага этапа другой лігі чэмпіянату Беларусі па футболе ФК «Лепель».
Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе, бліжэй да поспеху былі шумілінскія футбалісты, але галоў заўзятары не пабачылі. У другім тайме гаспадары ўзмацнілі ціск і поўнасцю кантралявалі гульню. Атака за атакай, напружанне каля нашых варот узрастала. Адзін пенальці ў вароты ФК «Шуміліна», вел Віткоўскі, які «ўзяў» два пенальці. На жаль, утрымаць сухімі вароты не ўдалося: гаспадары выйшлі наперад. Напрыканцы дададзенага часу ў вароты ФК «Лепель» быў прызначаны штрафны: Ягор Крыгін прамым ударам зраўняў лік. 1:1.
Другія сустрэчы ў групе завяршыліся так: «Дзвіна» (Бешанковічы) – «Лёзна» – 2:3, «Партызан» (Ушачы) – «Дрывяціч» (Браслаў) – 5:1, «Расоны» – Днепр» (Дуброўна) – 0:10.
Наступны матч ФК «Шуміліна» правядзе дома супраць аўтсайдэра групы ФК «Расоны».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

