Воспитанники Шумилинского центра детей и молодёжи получили несколько побед в конкурсах

Молодёжь Новости Образование

«Майскае неба Перамогі”
У Віцебску пад лозунгам “Майскае неба Перамогі” прайшоў абласны конкурс паветраных змеяў, арганізатарам якога выступіў аддзел тэхнічнай творчасці Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. 43 навучэнцы ўстаноў адукацыі Віцебска і Віцебскай вобласці прадставілі на конкурс 40 паветраных змеяў розных канструкцый, вырабленых сваімі рукамі, і прадэманстравалі іх манеўранасць і вышыню палёту.
Метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Тамара Мураўёва расказала, што ў навучэнцаў Шумілінскага РЦДіМ тры трэція месцы: у намінацыі “Крэатыў” перамог Яўген Мацюшкоў, у намінацыі “Гігантум” –  Павел Мацюшкоў, у намінацыі “Вышэйшы пілатаж” – Кірыл Кузняцоў.
“Мая Радзіма ў адным імгненні”
На абласным этапе рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”, прысвечанай Году малой Ра-дзімы і 75-й гадавіне вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прадстаўлена 580 фотаработ і 12 творчых праектаў.
У конкурсе прэзентацый і міні-інсталяцый у намінацыі “Мая Радзіма ў адным імгненні” дыплом першай ступені атрымаў Арсеній Баркоўскі з Башнёўскай школы (кіраўнік Марына Аляксеенка).  У конкурсе фотаработ у намінацыі “Нам 41-шы не забыць… Нам 45-ты славіць” дыплом другой ступені ўручаны Вікторыі Раманятавай са Слабадской школы (кіраўнік Вольга Дарафеева).
“Паехалі!”
Падведзены вынікі абласнога конкурсу па астраноміі ”Паехалі!”, прысвечанага 85-годдзю Юрыя Гагарына. У намінацыі “Жыхары галактыкі “Млечны шлях” дыплом першай ступені  атрымалі Станіслаў Бяззубенка і Мікіта Шкулаў з СШ № 1 (кіраўнік Наталля Бурэль), дыплом другой ступені ўручаны Уладзіславу Мамехіну з СШ № 1 (кіраўнік Ірына Міронава).
У намінацыі “Пяць хвілін – палёт нармальны!” другое месца ў Аляксандра Шчамялёва з СШ № 1 за работу “Выхад у адкрыты космас” (кіраўнік Наталля Бурэль), дыплом трэцяй ступені – у Максіма Пашке-віча з раённага цэнтра дзяцей і моладзі за работу “Стыкоўка станцый «Саюз» і «Салют» у адкрытым космасе” (педагог Аляксандр Пціцкі).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №37 ад 14.05.2019 г.