В преддверии летних каникул с 15 по 25 мая проходит декада безопасности дорожного движения

Безопасность Новости

Прыкладам дзецям павінны быць дарослыя
Засталося не так многа часу да летніх канікулаў. Напярэдадні іх з мэтай прафілактыкі дзіцячых ДТЗ з 15 па 25 мая праводзіцца дэкада бяспекі дарожнага руху.

У гэты перыяд супрацоўнікі ДАІ выступяць у кожнай установе адукацыі, раскажуць дзецям, як важна захоўваць правілы дарожнага руху, растлумачаць пра бяспечныя паводзіны на дарозе, у тым ліку на нерэгулюемых пешаходных пераходах, пры выкарыстанні веласіпедаў і іншых сродкаў руху, давядуць інфармацыю дарослым аб адказнасці за перавозку дзяцей без спецыяльных утрымліваючых устройстваў.
Летнія канікулы –  складаны перыяд не толькі для бацькоў, але і для супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. Як правіла, большасць ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца ў той перыяд, калі яны пераважную частку вольнага часу праводзяць на вуліцы.
На сённяшні дзень на тэрыторыі Віцебскай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 11 аварый, у выпадку якіх адно дзіця загінула, а 10 атрымалі розныя траўмы. У нашым раёне такіх ДТЗ не зарэгістравана.
На вуліцы дзеці не заўсёды ўсведамляюць небяспеку. Таму вадзіцель, ведаючы пра гэта, павінен успрымаць з’яўленне малых на праезнай частцы або ля краю тратуара як сігнал трывогі – у любы момант дзіця можа нечакана змяніць накірунак руху. Дарослым неабходна вучыць дзяцей “пераключацца на вуліцу”, замаруджваць рух, прыпыняцца, вытрымліваць хаця б невялікую паўзу перад выхадам на праезную частку. У паўсядзённым жыцці дзеці прывыклі дзейнічаць аўтаматычна: бачу – раблю. На вуліцы такія звычкі недапушчальныя. Нават добрыя навыкі дзіцяці на праезнай частцы не гарантуюць яго бяспекі, калі ён няправільна ацэньвае абстаноўку і губляе пільнасць на тыя 10-15 секунд, якія патрэбны для пераходу праезнай часткі.
Бацькі пастаянна павінны быць прыкладам сваім дзецям і захоўваць Правілы дарожнага руху. Адно няправільнае дзеянне на вачах дзіцяці – і разам з ім можна перакрэсліць веды і навыкі, атрыманыя раней. Таму ў дарослых не павінна быць ніякіх промахаў, ніякай спешкі, ніякіх размоў на праезнай частцы.
Паважаныя бацькі, напярэдадні канікулаў паўтарыце са сваімі дзецьмі Правілы дарожнага руху і раскажыце ім, што пераходзіць праезную частку ў навушніках – гэта вельмі небяспечна. Можна не пачуць сігналу аўтатранспарту і трапіць пад колы.
Віктар БУРЛАКОЎ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.