Николай Зосимов: впечатления от «Дожинок» в Молодечно

Актуалии Людзі і лёсы

Грамоту Н. В. Зосимову вручает председатель райисполкома В. А. Подлещук. Районные "Дожинки-2011"

Мікалай Зосімаў: “Хачу, каб іншыя механізатары пабывалі на рэспубліканскіх “Дажынках”
Калі на мінулым тыдні мы сустрэліся з Мікалаем Васільевічам Зосімавым, ён якраз разглядаў прывезены з Віцебска мотаблок. Такую ўзнагароду атрымаў лепшы корманарыхтоўшчык раёна на Рэспубліканскім фестывалі працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”.
“Добрая рэч, спатрэбіцца, – па-гаспадарску ацаніў Мікалай Васільевіч. – Апрабую тэхніку на прысядзібным участку”. Мотаблок, дарэчы, будзе добрым дадаткам да ўласнага Т-25 – гэты трактар купіў сем гадоў таму. Тады, у 2004 годзе за першае месца ў Віцебскай вобласці па нарыхтоўцы кармоў механізатара з Мікіціхі запрасілі на рэспубліканскія “Дажынкі” ў Ваўкавыск. Там уручылі важкую прэмію – восем мільёнаў рублёў. На гэтыя грошы і купіў трактар.
Увогуле Мікалай Васільевіч памятае кожныя з васьмі рэспубліканскіх “Дажынак”, на якіх пабываў. Два разы за першыя месцы ў вобласці па корманарыхтоўках прывозіў легкавыя аўтамабілі, за другія месцы ўручалі маразільнікі, дамашні кінатэатр…
І кожныя “Дажынкі” адрозніваліся нечым своеасаблівым. “Сёлета спадабалася святочнае шэсце па горадзе, – гаворыць Мікалай Васільевіч. – Здаецца, агульная карціна свята такая ж, як і ў мінулым годзе. І ўсё роўна нейкая хвалюючая атмасфера. Радаваўся за сваіх  знаёмых калег з іншых раёнаў. Напрыклад, Аляксандр Камароўскі з “Альгоўскага” атрымаў у падарунак легкавы аўтамабіль. Наогул, свята было арганізавана добра, быў цікавы канцэрт і ўвогуле Маладзечна з яго амфітэатрам, шырокімі вуліцамі, адрамантаванымі дамамі выглядала, “нібыта лялька”.
На пытанне, ці марыць на наступны год трапіць на “Дажынкі”, Мікалай Васільевіч шчыра прызнаўся: “Хачу, каб іншыя механізатары з нашага раёна вырваліся наперад, каб і яны пабывалі на рэспубліканскіх “Дажынках” і прывезлі адтуль важкія падарункі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *