Дрова можно заготовить и самим. Но по правилам

Экология Экономика

Нарыхтоўка дроў па правілах

Калі вы жыхар сельскай мясцовасці або дачнік, які наведвае свой загарадны дом у халады і вырашылі не марнавацца на куплю дроў, а нарыхтаваць іх самастойна, варта памятаць аб юрыдычных нюансах гэтай справы.

Перш чым адправіцца ў лес за дровамі, неабходна атрымаць дазвольны дакумент. Згодна з Лясным кодэксам дазвольным дакументам на нарыхтоўку грамадзянамі драўніны ў невялікім аб’ёме з’яўляецца ордэр. Па ім можна нарыхтаваць да 50 кубаметраў лесу, але не больш. Каб атрымаць ордэр, трэба звярнуцца з заявай у лясніцтва. Там растлумачаць, на якім участку і якія дрэвы можна ссекчы. Ордэр неабходна мець пры сабе падчас правядзення высечкі. Ён жа з’яўляецца неабходным дакументам для вывазкі лесапрадукцыі. Вывозіць нарыхтаваную драўніну можна толькі пасля яе абмеру службовай асобай лясніцтва і прастаўлення ёй адзнак у адпаведных графах ордэра.
Плата за самастойна нарыхтаваную драўніну невялікая, у адрозненне ад незаконных высечак, якія могуць абысціся парушальніку ўтрая даражэй. Штраф за высечку дрэў без дазвольнага дакумента можа дасягаць 30 базавых велічынь у эксплуатацыйных лясах і да 50 базавых велічынь у прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах.
Дзмітрый МАРГАЎЦОЎ,
начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2019 г.