В Шумилино парк лиственниц пополнился 50 деревцами

Главное Общество Экология

50 дрэў дапоўнілі парк лістоўніц

Пасадкай 50 лістоўніц адзначылі ў раёне адзіны дзень азелянення «Разам – за зялёную Беларусь», ініцыяваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Узначалілі акцыю начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч і дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, ім на дапамогу прыйшлі галоўны спецыяліст інспекцыі Ірына Блізнец і брыгада па добраўпарадкаванні і азеляненні камунгаса на чале з майстрам Веранікай Багданавай. Удзельнікі мерапрыемства высадзілі 50 дрэў лістоўніц, закупленых і прывезеных камунгасам з Крупскага лясгаса, у парку перад аўтазаправачнай станцыяй Шуміліна.
Як адзначыў Генадзь Кісялевіч, у 2021 годзе Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства. У рамках плана з 3 красавіка да 15 мая па ўсёй краіне будуць закладзены алеі, паркі, скверы «Народнае адзінства». Таксама ў спісе – і адзіны дзень азелянення «Разам – за зялёную Беларусь».
Дзень азелянення даў старт «Тыдню лесу-2021», які праводзіць ужо Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Сёлета традыцыйная акцыя пройдзе з 3 да 10 красавіка пад назвай «Пасадзі сваё дрэва» і заклікае кожнага беларуса пасадзіць дрэва і зрабіць тым самым наша мястэчка і наш край больш прыгожым, экалагічна чыстым і зялёным. У Год народнага адзінства пасадка дрэў стане адным з сімвалаў яднання ўсіх жыхароў Беларусі на карысць нашай краіны і нагадае нам, што прырода ў нас адна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №26 ад 06.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *