Встречи в трудовых коллективах

Актуалии Общество Президент

Дзелавая і  шчырая гаворка
У многіх калектывах раёна ў мінулы чацвер адбыліся сустрэчы з групамі адказных работнікаў райвыканкама і раённых службаў. Што падобныя мерапрыемствы сябе далёка яшчэ не вычарпалі, прадэманстравала сустрэча з калектывам Кардонскай СШ. Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава  як кіраўнік групы  падзялілася думкамі аб сітуацыі, якая склалася ў раёне ў сувязі з крызіснымі з’явамі, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Прадоўжыла гаворку па гэтай тэматыцы начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская.
Пасля выступлення членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы  педагогі мелі магчымасць задаць пытанні. Пытанні былі. Прасілі прывозіць у магазін аграгарадка Кардон  віцебскі хлеб, бо фармовачны, што выпякаюць на Шумілінскім хлебазаводзе, нясмачны. Вырашылі так: у мясцовай краме будзе ў продажы і подавы, і фармовачны хлеб, каб пакупніку заставаўся выбар, як гэта ёсць у магазіне вёскі Мікалаёва. Пытанне: “Ці можна браць у крэдыт у райспажыўтаварыстве дарагія жаночыя боты?” — “Можна”, — адказала першы намеснік старшыні райпо Л. С. Дзегцярэнка.
Паступілі пытанні па аплаце за цяпло, наогул па тарыфах на камунальныя паслугі, вялася гаворка і па іншых надзённых праблемах дня.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *