30 мая і 8 чэрвеня ў Шумілінскім раёне будзе абмежаваны гандаль алкагольнымі напіткамі

Здоровье Новости Общество

Будзе абмежаваны гандаль алкагольнымі напіткамі
На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту” Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт рашыў абмежаваць продаж алкагольных напіткаў на тэрыторыі раёна з 00.00 да 24.00:
30 мая – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прафілактыку п‘янства і алкагалізму, барацьбу з імі;
8 чэрвеня – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Забарона не распаўсюджваецца на рознічны гандаль на аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2019 г.