Председатель областного Совета депутатов Александр Ацясов провёл приём граждан в Шумилинском районе

Актуалии Общество Президент

На приёме у А. Атясова житель Мишневичского сельсовета А. Бычков

Выйдзе з прапановай у парламент
Прыём грамадзян і “прамую лінію” правёў у аўторак у раёне старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў.
Жадаючых звярнуцца да адказнай асобы з прапановай ці скаргай у гэты дзень было няшмат. Было разгледжана пяць зваротаў. Адзін з іх паступіў ад старшыні Светласельскага сельвыканкама Віктара Шчарбакова. Віктар Вікенцьевіч  ад імя дэпутатаў выступіў з прапановай аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь  “Аб прафілактыцы правапарушэнняў”. У прыватнасці – надзяленні грамадскіх фарміраванняў, якія дзейнічаюць пры сельвыканкамах і займаюцца прафілактыкай, больш істотнымі паўнамоцтвамі. Ініцыятыву дэпутатаў падтрымала і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, што ўдзельнічала ў рабоце. Аляксандр Ягоравіч абяцаў выйсці з гэтай прапановай у парламент.
Просьбу аб прадаўжэнні аднаго з аўтобусных маршрутаў агучыў Анатоль Бычкоў, жыхар  Мішневіцкага сельсавета. Справа ў тым, што навучэнцам раённай гімназіі нязручна пасля выхадных дабірацца да месца вучобы. У абмеркаванні пытання ўдзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў і спецыяліст аддзела адукацыі К. Д. Галуза. Аляксандр Ягоравіч абяцаў пасадзейнічаць у вырашэнні праблемы.
Звароты ж Сухаравай Н. І., Шніпавай Н. І. і Булахавай Г. А. (усе з Шуміліна) тычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватнасці, нізкай тэмпературы гарачай вады, перабояў з водазабеспячэннем у зімовы перыяд і аднаўленнем участка пасля правядзення рамонту водаправоду. Аляксандр Ягоравіч даў даручэнне камунальным службам разабрацца і дапамагчы людзям.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *