«Ласковый убийца» приходит незаметно…

Здоровье

Не хвароба, а “ласкавы забойца”
Артэрыяльная гіпертэнзія адносіцца да ліку самых распаўсюджаных захворванняў. Асноўным праяўленнем яе з’яўляецца павышэнне артэрыяльнага ціску, якое адпавядае сіле ціску крыві на сценку артэрыяльных сасудаў. Нармальным лічыцца ціск не вышэй 140/90 мм. рт. сл.
Пры вымярэнні неабходна ўлічваць фактары, што ўплываюць на АЦ: эмацыянальнае перанапружанне (перад вымярэннем патрабуецца пяціхвілінны адпачынак); курэнне (на працягу дзвюх гадзін перад вымярэннем АЦ не кураць); прыём ежы (на працягу 30 хвілін не ўжываюць ежу, моцную каву, чай, танізуючыя напіткі). Кароткачасовае павышэнне можа быць пры фізічнай нагрузцы, стрэсавых сітуацыях, змяненнях надвор’я.
Як правіла, павышаны АЦ ніяк не адчуваецца. Галаўны боль, мушкі перад вачыма не з’яўляюцца спецыфічнымі для гіпертаніі. Аднак павышаны артэрыяльны ціск адмоўна ўздзейнічае на органы-мішэні. Найперш павялічваецца маса сэрца, патаўшчаюцца сценкі сасудаў, паскоранымі тэмпамі развіваецца атэрасклероз, развіваюцца склератычныя працэсы ў нырачнай тканцы з фарміраваннем нырачнай недастатковасці.
На фоне гэтых працэсаў, якія працякаюць незаўважна для пацыента, часта развіваюцца два небяспечныя для жыцця ўскладненні: востры інфаркт міякарду і мазгавы інсульт. Не дарэмна артэрыяльную гіпертэнзію называюць “ласкавым забойцам”.
На дыспансерным уліку ў Шумілінскай ЦРБ з артэрыяльнай гіпертэнзіяй стаіць 3636 чалавек, ахоплены вымярэннем АЦ 51% насельніцтва, за 6 месяцаў у стацыянары пралячыліся з гэтым дыягназам 82 чалавекі.
Памятайце, што поўнасцю вылечыцца ад гіпертаніі нельга. Але падтрымліваючы здаровы лад жыцця і прымаючы эфектыўныя прэпараты, можна на-дзейна кантраляваць АЦ і тым самым пазбегнуць развіцця ўскладненняў. Лячэнне пад кантролем урача павінна быць працяглым і рэгулярным.
Т. КАХТЭНКА, старшая медсястра паліклінікі.

Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *