Кветкі славутаму дзеду ад унука

Актуалии Беларусь помніць

Кветкі славутаму дзеду ад унука
На гэтым тыдні з Масквы прыехаў унук нашага славутага земляка знакамітага капітана Дзмітрыя Васільевіча Мясаедава Ігар Арыстархаў з жонкай, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У прыватнасці, іх запрасілі на адкрыццё на вуліцы Даватара абноўленай мемарыяльнай дошкі Дзмітрыю Васільевічу Мясаедаву, які вызваляў Віцебск і першым узняў над вызваленым горадам чырвоны сцяг.
У Шуміліне нашчадкі героя наведалі гісторыка-краязнаўчы музей, брацкія могілкі, дзе пахаваны Д. В. Мясаедаў, усклалі кветкі да памятнага знака, устаноўленага чатыры гады таму ў гарадскім парку ў яго гонар.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.