5 ноября – поминальная Дмитровская родительская суббота

Духоўнае Общество

Дзімітраўская субота
Субота ў свяшчэнным пісанні — дзень асаблівы. У Ветхім Завеце — дзень спакою, а ў Новым — дзень даравання, адпушчэння грахоў. Невыпадкова субота была абрана царквой для саборнага памінавення герояў Кулікоўскай бітвы. Калі ішла вялікая бітва, жонкі, маці, дзеці і старыя чакалі сваіх родных. Яны вярнуліся… параненымі,  на падводах было шмат забітых…
У гэты дзень спраўдзілася слова прападобнага Сергія Раданежскага, які наканаваў князю Дзімітрыю Іаанавічу перамогу, але перамогу дарагой цаной. Са 150 тысяч воінаў у Маскву вярнулася толькі 40 тысяч. Аднак з гэтага моманту Русь пачала жыць з надзеяй на вызваленне ад ардынскага іга.
Адразу па вяртанні служылі паніхіду па забітых воінах ва ўсіх храмах і манастырах. Князь Дзімітрый устанавіў кожны год у адзін і той жа асенні дзень служыць паніхіды ў памяць па забітых.
З часам звычай крыху змяніўся: да малітвы аб забітых стала далучацца малітва аб памёрлых родных, аб усіх праваслаўных хрысціянах. І Дзімітраўская субота стала называцца бацькоўскай.
Дзімітраўская бацькоўская субота — дзень агульнай малітвы пра памёрлых, дзень надзеі на міласэрнасць Божую.
Памінальныя паніхіды пройдуць у суботу ў храмах:
Свята-Сергіеўскім (в. Лескавічы) — 9.00;
Свята-Ануфрыеўскім (г. п. Обаль) — 9.00;
Прападобамучаніка Афанасія (г. п. Шуміліна) — 10.00;
Вялікамучаніка Фёдара Страцілата (в. Прыазёрная) — 10.00;
Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Лоўша) — 10.00.
Іерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны  цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *