47 работнікаў з «Мішневіч» і «Сіроцінскага» паехалі на купальскае свята ў Александрыю

Актуалии Новости Общество

На “Купалле” – у Александрыю
У гэтым годзе КУСГП “Сіроцінскі” і “Мішневічы” пасябравалі прафсаюзнымі арганізацыямі. Работнікі гаспадарак не толькі разам працуюць (створаны аб’яднаны кормаатрад), але і адпачываюць. Так, прафсаюзныя пярвічкі і кіраўніцтва гаспадарак выступілі ініцыятарамі паездкі на купальскае свята ў Александрыю. Ініцыятыву падтрымаў райкам прафсаюза работнікаў АПК: праз турыстычную фірму за прафсаюзныя грошы заказалі аўтобус,  на якім у мінулую суботу 47 работнікаў двух сельгаспрадпрыемстваў і адправіліся ў Александрыю.
Спецыялісты КУСГП “Сіроцінскі” М. Раманятава, Л. Даўгілава, Г. Шацько, Т. Лявонава ля новага трактара МТЗ “Беларус-4522”.
Дэлегацыю ўзначаліла спецыяліст прафсаюза работнікаў АПК Людміла Варкун. “Падобная прафсаюзная паездка арганізавана сёлета ўпершыню, – расказала Людміла Георгіеўна. – Перад канцэртам “Суквецце талентаў”, у якім бралі ўдзел творчыя калектывы ўсіх абласцей, выступаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Нам вельмі спадабаліся экспазіцыя “Малая радзіма” з наведваннем класа, дзе калісьці вучыўся кіраўнік нашай дзяржавы, выстава новых трактароў Мінскага трактарнага завода, “Александрыйскі кірмаш” і забавы на ім, друкарскі двор, выстава зброі, розныя атракцыёны.
Захапляльнымі былі дэманстрацыйныя палёты парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба.   Думаю, прыемных уражанняў ад такой экскурсіі было многа ў кожнага”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №53 ад 09.07.2019 г.