Уроки мужества. В Шумилинской СШ №2 прошла встреча с руководителем районной организации «Белорусского союза военных моряков» Виктором Приходзько

Образование Общество

«Служыць сваёй краіне – святы абавязак»

Што такое мужнасць і гераізм, у чым яны праяўляюцца? Якімі рысамі павінен валодаць мужчына і чаму з асаблівай павагай заўсёды ставіліся да салдат? На гэтыя і іншыя пытанні паразважаў разам з вучнямі СШ № 2 Віктар Прыходзька, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў», якога запрасілі на ўрок мужнасці.

«Служыць сваёй краіне, абараняць свой народ заўсёды лічылася святым і ганаровым абавязкам мужчын, – падкрэсліў Віктар Прыходзька. – З часоў старажытнасці паважалі воінаў. Гэтак жа паважліва да іх адносяцца і зараз».

Віктар Васільевіч расказаў, што вырашыў быць ваенным мараком яшчэ ў дзяцінстве, калі яму падарылі бесказырку. Калі вучыўся ў Калінінградскім ваенна-марскім вучылішчы, на практыцы быў на Баранцавым, Паўночным, Японскім, Нарвежскім, Балтыйскім морах. А потым служыў на ракетным пад-водным крэйсеры стратэгічнага прызначэння «Акула». «Даўжыня нашай падводнай лодкі – два футбольныя полі, вышыня – васьміпавярховы дом, – уразіў Віктар Васільевіч сваім аповедам дзяцей. – У Паўночным Ледавітым акіяне мы выпрабоўвалі падводны крэйсер. Тры месяцы на ім быў адзін экіпаж, наступныя тры – другі. Мы праводзілі раетныя і тарпедныя стрэльбы. Вядома, была пэўная рызыка не выплыць на паверхню, бо, паўтаруся, крэйсер праходзіў выпрабаванне. Але наша падводная лодка вытрымала нагрузку, усе вярнуліся на базу жывымі і здаровымі».

Потым Віктар Прыходзька служыў у штабе першай флатыліі атамных падводных лодак Чырванасцяжнага Паўночнага флоту, пра што таксама расказаў дзецям. Шаноўны госць пажадаў дзецям любіць радзіму, абараняць малодшых і паважаць старэйшых, быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *