З 18 ліпеня па 14 жніўня Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на фотавыставу Уладзіміра Мясаедава

Культура Новости

Фарбы жыцця: 75 імгненняў

З 18 ліпеня па 14 жніўня Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на фотавыставу Уладзіміра Мясаедава, фотамастака-земляка, члена Рускага геаграфічнага таварыства, удзельніка і пераможцы шматлікіх прэстыжных конкурсаў і выстаў у Расійскай Федэрацыі і краінах СНД.

Фотавыстава – гэта творчы падарунак земляка яго малой радзіме ў год 75-годдзя вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзя з дня яго ўтварэння.
Мы працуем: з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 19.00.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2019 г.