Музей в сельской библиотеке помогает сохранить национальное наследие

Векапомнае Край шумілінскі Культура

“Куток, адкуль мы родам”
Некалькі год пры Лаўжанскай сельскай бібліятэцы дзейнічае міні-музей этнаграфіі і фальклору. Яго стварэнне пачалося   з невялікіх этнагра-фічных экспедыцый бібліятэкараў і ўдзельнікаў гуртка “Вясёлка” ў аддаленыя вёскі і да мясцовых старажылаў. Юныя краязнаўцы пачалі збор экспанатаў, успа-мінаў, узораў вуснай народнай творчасці (прыпевак, прымавак, загадак).
Работа працягваецца і зараз. Са стварэннем аграгарадка Мікіціха бібліятэка атрымала новы будынак і новыя магчымасці для пашырэння экспазіцыі. У прасторным светлым кутку размешчаны каля сотні экспанатаў, якія адлюстроўваюць быт і звычаі лаўжанскага краю. Тут жа прадстаўлены і работы мясцовых майстроў.
Асаблівае месца займае выстава краязнаўчых матэрыялаў “Куток, адкуль мы родам”, дзе сабраны тэматычныя папкі: «Мае сяло – часцінка Беларусі», “Вучы народ, вучыся у народа”, “Мікіціхінскія самародкі”, “Традыцыйнае ўбранне беларускіх жанчын” і іншыя.
На базе экспазіцыі пастаянна праводзяцца экскурсіі і мерапрыемствы, фальклорныя святы для дзяцей, бацькоў, наведвальнікаў бібліятэкі.
Лаўжанская сельская бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых наведаць экспазіцыю музея.
Ю. КАРБОЎСКАЯ, загадчыца Лаўжанскай  сельскай бібліятэкі.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *