Ленин. 1917 год… Что знает юное поколение об Октябрьской революции?

Молодёжь Общество

Чырвоны дзень календара
7 лістапада. Сталае пакаленне памятае, як шырока святкаваўся  гэты дзень ва ўсім былым Савецкім Саюзе. Шматтысячныя дэманстрацыі, транспаранты… Не было ў краіне чалавека, які б не ведаў, хто такі У. І. Ленін, якія змены прынесла Кастрычніцкая рэвалюцыя.
А сёння? Карэспандэнт раённай газеты вырашыщ  высветліць, ці ведае маладое пакаленне пра гэтыя падзеі.
Чым адметны 1917 год?
Кірыл, 8 клас:  У гэтым годзе адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая змяніла гісторыю краіны.
Дар’я, 8 клас:  1917 год. Звычайны год у гісторыі. А што там адбывалася – не ведаю…
Аляксей, 11 клас:  У 1917 годзе адбыліся дзве рэвалюцыі – Лютаўская і Кастрычніцкая. Прычым другая карэнным чынам змяніла ўсю гісторыю краіны. Найперш перастала існаваць такая дзяржава як Расійская імперыя, да ўлады прыйшлі бальшавікі. Гэта быў абсалютна новы паварот у гісторыі. А што тычыцца Беларусі, дык Кастрычніцкая рэвалюцыя стала штуршком да ўтварэння нашай беларускай дзяржаўнасці.
Андрэй, 11 клас:  1917 год стаў адметным годам у гісторыі. Гэта і звяржэнне манархіі, і ўстанаўленне Савецкай улады. Кастрычніцкую рэвалюцыю, якую лепш назваць дзяржаўным пераваротам. Ад улады быў адхілены Часовы ўрад, а ўладу захапілі бальшавікі. З гэтага часу быў абвешчаны новы  курс на ўстанаўленне ў краіне сацыялізму і дзяржава пайшла сваім адметным шляхам.
Валерыя, 11 клас:  У гэтым годзе адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя. Адбылася змена ўлады, знялі цара. Народ атрымаў свабоду і раўнапраўе. А жыццё ў краіне стала лепшым.
Павел, 10 клас:  У 1917 годзе адбыліся дзве рэвалюцыі – Лютаўская і Кастрычніцкая. Таксама ў гэтым годзе быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор.
Андрэй, 11 клас:  Быццам бы ў гэтым годзе закончылася Першая сусветная вайна…
Хто такі Ленін?
Вераніка, 5 клас:  Не ведаю. У школе мы гэта яшчэ не праходзілі. Хаця Леніну стаяць помнікі ў Шуміліне і Віцебску.
Дзмітрый, 5 клас:  Ленін – гэта правадыр, які кіраваў краінай. Ён камандаваў арміяй, народам і людзьмі.
Ігар, 7 клас:  Ленін – уладны чалавек. Вельмі сур’ёзны. Кіраваў камуністычнай партыяй.
Мікалай, 3 клас:  Герой. Ён зрабіў рэвалюцыю. Падтрымаў народ і перамог цара.
Наталля, 5 клас:  Ленін – чалавек добры, разумны.  Ён вельмі любіў дзяцей і жывёлу. А любоў да Радзімы ён не прадаў ні за што.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *