Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Дзень 7 лістапада 1917 года адкрыў новую эпоху ў гісторыі развіцця чалавецтва. Беларускаму народу рэвалюцыя дала магчымасць закласці канстытуцыйныя асновы незалежнасці краіны, будаваць уласную дзяржаўнасць.
Сёння Беларусь з’яўляецца суверэннай незалежнай рэспублікай, моцна адстойвае свае інтарэсы ў міжнароднай суполцы, актыўна развівае партнёрскія, сяброўскія адносіны са шматлікімі краінамі.
Напярэдадні 94-й гадавіны Вялікага Кастрычніка выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам вайны і працы, усім, хто ўносіць свой пасільны ўклад у развіццё і росквіт нашага раёна.
Жадаем усім жыхарам Шуміліншчыны моцнага здароўя, шчасця, міра і дабрабыту! Далейшых поспехаў вам і новых здзяйсненняў!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2011 г.
