Згарэла дача ў Роўным

Новости Происшествия

Згарэла дача ў Роўным
12 жніўня ў 4.09 у цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар дачнага  дома ў вёсцы Роўнае Мішневіцкага сельсавета.

Фото носит иллюстративный характер

Калі выратавальнікі прыбылі на месца, назіралася адкрытае гарэнне дома. Пажар знішчыў у дачным доме, які належыць грамадзяніну 1961 г. н., дах, веранду 2х4, пашкодзіў столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2019 г.