Выставка икон Ядвиги Сенько работает в шумилинском музее

Актуалии Духоўнае Культура

“Пабудуем храм у душы”
Мастачка з горада Маладзечна Ядвіга Сянько з 1997 года па бласлаўленню Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі піша спісы з усіх вядомых у свеце праваслаўных ікон. За гэты перыяд створана больш тысячы ікон і карцін на хрысціянскую тэму. Работы мастачкі можна сустрэць у многіх храмах Беларусі і за яе межамі.
А сем год таму Ядвіга пачала выстаўляць свае работы ў музеях розных гарадоў Беларусі. Многія работы беларускай мастачкі прыдбалі для прыватных калекцый аматары жывапісу і іканапісу з Беларусі, Украіны, Расіі, Прыбалтыкі, Германіі, Італіі, США.
Мэта Ядвігі Сянько — несці чалавеку святло і радасць, дарыць надзею, што толькі дабрыня і прыгажосць выратуюць свет.
Выстава “Пабудуем храм у душы” будзе працаваць у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі з 3 жніўня па 5 верасня. У Обальскім музеі камсамольскага падполля —  з 4 па 22 жніўня будзе працаваць выстава “Кветкавы рай”.
Запрашаем наведаць музеі і атрымаць задавальненне ад сустрэчы з мастацтвам.
Л. ГОЛУБЕВА, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *