У лідарах – экіпаж братоў Скітовых

Актуалии Молодёжь Экономика

У  лідарах –  экіпаж братоў  Скітовых
Уладзімір і Сяргей Скітовы – родныя браты. Вывучыліся на механізатараў і працуюць на сваёй малой радзіме. Тут кожнае поле, кожная дарога знаёмыя і родныя. Намеснік дырэктара ААТ “Ляжні” Валянціна Яцко хваліць братоў Скітовых за стараннасць і працавітасць.
Моладзь задае тон у рабоце. Дзённы намалот экіпажа даходзіць да 35 тон – ідуць нараўне з вопытнымі камбайнерамі Мікалаем Лазукам, Іванам Краўцовым і Сяргеем Роганавым, а ў некаторыя дні нават пераганялі. “Зараз галоўнае ў рабоце – каб не было дажджоў, – кажуць браты. – А то на гэтым тыдні яны вельмі перашкаджалі, у некаторыя дні нават не змаглі выехаць на палеткі”.
На раніцу ўчарашняга дня ў ААТ “Ляжні” было ўбрана 353 гектары зерневых і зернебабовых, намалочана 685 тон. Прычым, практычна палова гэтага (каля трохсот тон) – на рахунку братоў Скітовых.
“Малайцы! Так трымаць!” – такімі ж словамі падбадзёрыла маладзёжны экіпаж Сяргея і Уладзіміра Скітовых старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2019 г.