Студенческие отряды помогают сельскохозяйственным предприятиям Шумилинсокго района

Актуалии Молодёжь Экономика

Тут застанецца наша работа
“Сёння ў нашым раёне на рэканструкцыі ферм працуюць два будаўнічыя студэнцкія атрады, у якіх нямала актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, – расказвае першы сакратар райкама ГА БРСМ Андрэй Пахамовіч. – У “Мішневічах” працуюць навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа, у “Ляжнях”– гандлёва-тэхналагічнага”.
У “Ляжнях” карэспандэнтаў раённай і абласной газет студэнты сустрэлі добрым працоўным настроем, яны адразу падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі:
– На гэтай ферме застанецца і работа нашых рук.
– Нам прыходзіцца вучыцца, думаць, як лепш зрабіць.
– Уразіла мясцовая дыскатэка!
– А я на трактары каталася!
Студэнты (а гэта пяць дзяўчат і чатыры хлопцы) задаволены, што летам трапілі ў будаўнічы атрад. “Мы ўсе гарадскія, з Полацка і Наваполацка, — дзеліцца камандзір атрада Вадзім Булгакаў, – але да вясковай працы прывычныя, бо ў кожнага ёсць бабуля на вёсцы,  дачы. Мы  прыехалі і папрацаваць, і адпачыць, і грошай заробіць за час канікулаў”.
Маладыя людзі ў “Ляжнях” з 16 ліпеня. Паспелі справіцца з бетоннымі работамі на зернетаку, зрабілі новую агароджу ля фермы, разабралі старыя пабудовы і пачысцілі старую цэглу і блокі, якія таксама пойдуць на рэканструкцыю фермы – гэта далёка не поўны спіс таго, чым займаліся студэнты.
“У гандлёва-тэхналагічным каледжы будаўнічыя атрады стварыліся ўпершыню, раней былі толькі сельскагаспадарчыя атрады, якія дапамагалі ўбіраць ураджай, — расказвае кіраўнік атрада выкладчык каледжа У. В. Ціханенка, — усяго створаны чатыры будаўнічыя атрады, тры працуюць ва Ушацкім раёне, а мы – у “Ляжнях”. Уладзімір Васільевіч таксама адзначыў, што ў “Ляжнях” ім стварылі ўсе ўмовы для нармальнай працы і адпачынку, а старшыня  гаспадаркі В. В. Яцко самы часты госць у студэнтаў…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №59 ад 27.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *