Спортивная афиша: баталии развернутся в Шумилино и Никитихе

Новости Спорт, туризм

Спартыўная афіша
16 жніўня ў 16.00  на спартыўнай пляцоўцы Мікіціхінскай СШ у аграгарадку Мікіціха стартуе раённае спартыўнае мерапрыемства сярод жыхароў сельскіх Саветаў.
Удзельнікаў чакаюць кідкі у кальцо, хадзьба на хадулях, дартс, стральба з пнеўматычнай зброі, лёгкаатлетычная эстафета, гіравы спорт, перацягванне каната, бег на кароткую дыстанцыю і міні-футбол.
17 жніўня на гарадскім стадыёне ў Шуміліне пройдзе спартакіяда работнікаў лясной гаспадаркі Шумілінскага раёна.
Праграма спаборніцтваў уключае валейбол, лёгкаатлетычную эстафету, настольны тэніс, гіравы спорт, шашкі, стральбу з пнеўматычнай зброі і перацягванне каната. Будзе арганізавана і конкурсная праграма для балельшчыкаў. Пачатак у 10.00.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2019 г.