В Шумилинской СШ №1 — “Молодёжный экспресс-2016”

Образование Спорт, туризм

“Маладзёжны экспрэс-2016”
У гэтым навучальным годзе ў СШ № 1 г. п. Шуміліна распрацаваны і рэалізуецца новы праект “Маладзёжны экспрэс-2016”.
“Праект мае прафарыентацыйны накірунак, –  расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Емяльянава. – Мы прапагандуем педагагічныя спецыяльнасці. У праекце ўдзельнічаюць  піянерскія атрады 7-8 класаў, а таксама лідары-старшакласнікі, якія спрабуюць сябе ў ролі настаўнікаў, выхавальнікаў, кіраўнікоў экскурсійных груп.
Вельмі цікава прайшоў першы этап праекта, на якім усе ўдзельнікі рыхтавалі творчыя работы пад назвай “Супермадэль настаўніка будучага”. Нашы дзеці прэзентавалі цікавыя відэаролікі. На першым этапе конкурсу перамаглі атрад “Спрайт” 8 “А” класа на чале з іх лідарамі Валерыяй Антаноўскай і Ганнай Халінай  з 10 “А” класа і атрад “Максімум”  8 “Б” класа разам з лідарамі Анастасіяй Барышавай і Арынай Карпушэнкай з 9 “А” класа.
Зараз старшакласнікі працуюць над другім этапам праекта пад назвай “Мы можам тут вучыцца” – наведваюць каледжы і ВНУ і афармляюць альбомы-прэзентацыі. Наперадзе – трэці і чацвёрты этапы праекта, якія прадугледжваюць правядзенне дня гульні, дня дублёра, а таксама конкурс даследчых работ пра ветэранаў педагагічнай працы “І ў школе лепшыя прайшлі гады”.
Напрыканцы школьнага праекта старшакласнікаў чакае конкурсная праграма “Пагуляем, адпачнем”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №94 ад 02.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *