Спортивный праздник в Никитихе собрал более ста участников

Актуалии Новости Спорт, туризм

Спаборніцтвы  радасці і здароўя
Школьны стадыён Мікіціхінскай СШ вечарам у пятніцу 16 жніўня стаў эпіцэнтрам спартыўных баталій:  у аграгарадку Мікіціха праходзіла спартакіяда жыхароў Лаўжанскага сельсавета.

Спартыўнае свята аб’яднала больш за сто ўдзельнікаў і заўзятараў, многія прыйшлі на спаборніцтвы сем’ямі. За перамогу змагаліся не толькі каманды мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў, а і зборныя шматкватэрных дамоў. Большасць каманд арганізацый і прадпрыемстваў узначалілі кіраўнікі.
Спартыўных поспехаў і пазітыўных эмоцый пажадала ўдзельнікам спаборніцтваў старшыня Лаўжанскага сельскага Савета Святлана Кійко.
Адкрывала спартыўную частку “каралева спорту” лёгкая атлетыка. Бег на кароткую дыстанцыю і лёгкаатлетычная эстафета сталі добрай прэлюдыяй да спартыўнага свята. Як можна было выступіць дрэнна, калі цябе падтрымлівае столькі людзей?!
Дартс, стральба з пнеўматычнай зброі, гіравы спорт, хадзьба на хадулях,  кідкі ў баскетбольнае кальцо, спаборніцтвы з футбольнымі элементамі – усё карысталася павышаным попытам у мікіціхінскіх аматараў актыўнага ладу жыцця. Бачачы, з якім імпэтам ўдзельнічаюць дарослыя, з радасцю спрабавалі сябе і дзеці. У хуткім часе спартыўнае свята ператварылася ў сямейнае.
Завяршалі спартыўную праграму спаборніцтвы па перацягванні каната. Першае месца з яўнай перавагай “выцягнулі” камунгасаўцы з падраздзялення “Лаўжанскае”.
Апошнім акордам летняга спартыўнага свята стала ўзнагароджанне – пераможцы і прызёры атрымалі салодкія пачастункі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2019 г.