Дружинники на страже порядка

Закон Молодёжь Общество

Артур Давыдовский

Дружыннікі берагуць спакой пасёлка
Сем гадоў пры Обальскім керамічным заводзе існуе добраахвотная дружына. Зараз у яе склад уваходзяць восем хлопцаў. Не па прымусу, а па сваёй добрай волі яны  дапамагаюць міліцыі ў справе аховы правапарадку. Сярод маладых дружыннікаў – кантралёр-ахоўнік завода Артур Давыдоўскі. Хлопец вярнуўся на завод пасля арміі. Захапляецца спортам, пастаянна абараняе гонар завода  на раённых турзлётах, спаборніцтвах па футболе і валейболе. І на рабоце паспявае,  і на дзяжурствах добраахвотнай дружыны.
“Наша дружына існуе не дзеля “птушачкі”, мы  працуем на сумленне, – гаворыць начальнік добраахвотнай дружыны Аляксандр  Курачоў. – Па графіку дзяжурым у пасёлку, наведваем дыскатэкі, сочым за парадкам. Дапамагаем міліцыі і пазапланава. Бывае, што міліцыянерам тэрмінова патрэбна дапамога ў затрыманні злачынцы.  Не адзін раз нашы хлопцы былі і панятымі”.
Участковаму РАУС па Обальскаму сельсавету Вячаславу Воранаву пашанцавала на надзейных памочнікаў. І да Артура Давыдоўскага, і да ўсіх астатніх можна звяртацца ў любы час. Зразумеюць сітуацыю, дапамогуць. За парадак у родным пасёлку маладыя дружыннікі ў адказе.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №86 ад 09.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *