Спартыўная афіша

Новости Спорт, туризм

Спартыўная афіша
У пятніцу, 23 жніўня, у 17.30  на спартыўнай пляцоўцы Обальскай СШ у Обалі стартуе спартыўнае мерапрыемства сярод жыхароў Обальскага сельсавета.
Удзельнікаў чакаюць кідкі у кальцо, хадзьба на хадулях, дартс, стральба з пнеўматычнай зброі, конкурс з элементамі футболу, скінінг і міні-футбол.
У суботу, 24 жніўня, на гарадскім стадыёне ў Шуміліне пройдзе адкрыты турнір па паркавым валейболе сярод дзяржаўных служачых, кіраўнікоў арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў на прызы раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.
Пачатак у 11.00.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2019 г.