В Шумилино открылось кафе «Колибри»

Новости Экономика

Кафэ «Калібры» адкрылася!

Усе гэтага доўга чакалі! 17 мая ў гарадскім парку ўрачыста адкрылася кафэ «Калібры». З нагоды адкрыцця ля кафэ сабраліся шумілінцы – дарослыя і дзеці.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка павіншавала ўсіх прысутных з адкрыццём пункта грамадскага харчавання, які вельмі патрэбны ў Шуміліне.

Тым часам скамарохі заклікалі людзей прайсці ў кафэ пачаставацца рознымі ласункамі – такі падарунак першым наведвальнікам зрабілі гаспадары ўстановы, якая названа ў гонар маленькай працавітай птушкі – «Калібры». «Наша кафэ для дарослых і дзяцей, – расказала дырэктар кафэ Кацярына Ізафілава. – Тут будуць марожанае, пірожнае, сок, выпечка. Мяркуем таксама гатаваць комплексныя абеды. А пакуль толькі вывучаем попыт наведвальнікаў, улічваем іх пажаданні. Стараемся, каб кожнаму госцю было ў нас камфортна і зручна».

Кафэ разлічана на 32 чалавекі, тут восем столікаў. Магчыма пра-вядзенне карпаратываў, невялікіх вяселляў, дзён нараджэнняў і іншых знакавых падзей. Дзеля зручнасці наведвальнікаў – тэлевізар, кандыцыянер, раздзявалка.

У кафэ адкрыты чатыры новыя рабочыя месцы: сюды працаўладкаваліся два повары і два афіцыянты-бармэны (адзін з іх – сын гаспадыні кафэ).

«Калібры» працуе з 10.00 да 22.00 па панядзелках-чацвяргах, з 10.00 да 24.00 на пятніцах – нядзелях.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *