В Шумилино прошел турнир по парковому волейболу на призы «Белой Руси»

Актуалии Новости Общество Спорт, туризм

На прызы “Белай Русі”
У мінулую суботу, 24 жніўня,  на валейбольнай пляцоўцы на гарадскім стадыёне ў Шуміліне ў другі раз прайшоў адкрыты турнір па паркавым валейболе на прызы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Удзел у спаборніцтвах бралі 6 каманд –  «Белая Русь» Шумілінскага раёна, «Белая Русь» Гарадоцкая раёна, «Веды» аддзела па адукацыі райвыканкама, «Дынама» раённага аддзела ўнутраных спраў, «Дынама» раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і «Обальскі  керамічны завод».
Удзельнікаў турніру вітала намеснік старшыні райвыканкама кіраўнік раённай арганізацыі  ГА «Белая Русь» Ірына Шалахава, якая пажадала ўсім прыгожай і бескампраміснай барацьбы,  яркіх і пазітыўных эмоцый, новых цікавых знаёмстваў.
Усе сустрэчы падарылі гледачам цікавую гульню, падчас якой былі і ўпэўненыя прыёмы і падачы, і доўгія камбінацыйныя розыгрышы, і ўдалыя нестандартныя рашэнні на пляцоўцы.  А самі валейбалісты быццам хацелі працягнуць валейбольны дзень – многія сустрэчы ва ўпартай барацьбе доўжыліся ўсе тры партыі.
Прызёрамі турніру сталі: каманда «Дынама» раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – першае месца, «Белая Русь» Шумі-лінскага раёна – другое, трэцяе – у «Белай Русі» з Гарадоцкая раёна. Ірына Шалахава ўручыла пераможцам кубкі, медалі і дыпломы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2019 г.