Шумилинская демография в августе 2012 года

Актуалии Общество

Віншуем з нараджэннем!
У жніўні нарадзіліся:
Азаронак Міраслава (Мікалаёва);
Акуцёнак Мацвей (Мікалаёва);
Баранава Віталіна (Мішкавічы);
Баранаў Міхаіл (Мішкавічы);
Бубен Антон (Шуміліна);
Жыгалка Макар (Пабеда);
Зайцаў Руслан (Сіроціна);
Іваноўскі Іван (Шуміліна);
Кадукоў Максім (Обаль);
Лабанава Ліліяна (Обаль);
Лаўрэнаў Дзяніс (Шуміліна);
Лісоўская Лія (Обаль);
Літоўка Дзяніс (Кардон);
Лучкін Захар (Крывое Сяло);
Лучкін  Савелій (Крывое Сяло);
Пракопчык Аляксандр (Шуміліна);
Пятрова Варвара (Обаль);
Сянькоў Назар (Сіроціна);
Хахлоў Вадзім (Шуміліна);
Шавенька Арцём (Слабада).
У жніўні ў раёне нарадзілася 20 дзяцей. Прычым, толькі пяцёра з іх – у Шуміліне, астатнія – у вёсках раёна. Пяць нованароджаных зарэгістравана ў Мікалаёўскім сельвыканкаме, чатыры – у Обальскім, тры – у Сіроцінскім, два  – у Каўлякоўскім і адзін ў Лаўжанскім. На тэрыторыі Дабейскага, Светласельскага і Мішневіцкага сельвыканкамаў ў жніўні не зарэгістравана ніводнага нованароджанага.
Вясельны жнівень
Як паведамілі работнікі аддзела ЗАГСу райвыканкама, жнівень быў вельмі багатым на шлюбы. Ажно 31 шлюб быў зарэгістраваны ў апошні летні месяц на Шуміліншчыне.  26 пар пажадалі заключыць свой шлюб у аддзеле ЗАГСу, пяць — у сельскіх выканаўчых камітэтах. Па аднаму шлюбу зарэгістравалі ў Обальскім, Сіроцінскім, Мікалаёўскім, Светласельскім і Лаўжанскім сельвыканкамах.
Разводы
У жніўні суд Шумілінскага раёна разгледзеў  пяць спраў аб скасаванні шлюбу. У чатырох разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны. Яшчэ 13 парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне, у 10 сем’ях ёсць дзеці.
Страты
У жніўні ў нашым раёне пайшлі з жыцця 24 чалавекі, у тым ліку шэсць з іх працаздольнага ўзросту і адно дзіця. У Шуміліне і Обалі памерлі 12 чалавек, столькі ж у вёсках раёна. Ад старасці памерла сем чалавек, ад анкалагічных захворванняў і захворванняў сістэмы кровазвароту – па чатыры чалавекі.
У мінулым месяцы ў раёне адбыліся два пажары. У агні ў в. Мазурына загінуў мужчына. У выніку пажараў знішчана лазня і пашкоджана адна гаспадарчая пабудова. Агульны ўрон ацэнены на суму 1,3 мільёна рублёў. У абодвух пажараў агульная прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратаваны дзве пабудовы на суму тры мільёны рублёў.
У жніўні ў раёне адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне. Адзін чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні, загінуўшых няма.
Надрукавана ў №78 ад 02.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *