1 сентября в Шумилино и Оболи пройдут молебны о здоровье и успехах учеников

Духоўнае Новости Общество

Малебен за здароўе вучняў
Традыцыя здзяйсняць малебен на пачатак вучэння даволі старажытная, раней яго здзяйснялі перад пачаткам вывучэння Закона Божага ці Свяшчэннага Пісання. Потым дату перанеслі на канец жніўня – пачатак верасня, калі вучні вяртаюцца пасля канікулаў у школы, каледжы, універсітэты і іншыя навучальныя ўстановы. Гэта асаблівы чын, у якім вернікі просяць Божай дапамогі ў разуменні добрага і карыснага для душы вучэння, а таксама малебен за здароўе навучэнцаў і іх настаўнікаў.
1 верасня, у нядзелю, пасля Боскай літургіі ў храмах Шумілінскага благачыння пройдуць малебны за здароўе і поспехі ўсіх, хто спасцігае веды:
у 11.00 малебен пачнецца ў храме Свячшэннапакутніка Афанасія Брэсцкага ў г. п. Шуміліна;
таксама ў 11.00 малебен да новага навучальнага года будзе здзяйсняцца ў храме Святога Ануфрыя Вялікага ў г. п. Обаль.
Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі, пратаіерэй.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.