1 верасня – Дзень ведаў

Актуалии Новости Образование

1 верасня – Дзень ведаў
Дарагія школьнікі і студэнты! Паважаныя педагогі і бацькі! Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Гэтае свята невыпадкова называецца Днём ведаў. Школьныя гады – гэта не толькі цудоўная і радасная пара, але і вельмі важны і адказны этап у жыцці кожнага чалавека. Гэта час, калі вы атрымліваеце свае асноўныя веды, вызначаеце свой будучы жыццёвы шлях.
Вучыцца – адказная работа, якая патрабуе ад вучняў,  настаўнікаў, бацькоў цярпення і сур’ёзных адносін. Таму вучням і студэнтам у новым навучальным годзе мы жадаем мэтанакіраванасці, настойлівасці, працавітасці, выдатных адзнак і насычанага творчага жыцця, а педагогам і бацькам – прафесійных поспехаў, цярпення, мудрасці ў навучанні падрастаючага пакалення!
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.