Шумилинский районный дом ремёсел приглашает школьников на кружки

Актуалии Культура Новости

Стаць  акцёрам  лялечнага  тэатра  і  навучыцца плесці  кошыкі
ДУК “Шумілінскі раённы дом рамёстваў” запрашае дзяцей ад 6 да 16 год у гурткі па традыцыйных народных рамёствах. Заняткі ва ўсіх гуртках бясплатныя. Запісацца ў гурткі можна да 17.00 па адрасе: г.п. Шуміліна, вул. 40 год Кастрычніка, д.8. Даведкі па тэл. 4-19-03.

Шумілінскую «Батлейку» ведаюць далёка за межамі раёна.

У доме рамёстваў вас чакаюць: экскурсіі, выставы народнай творчасці, конкурсы, гульнявыя праграмы, лялечныя спектаклі, майстар- класы па народнай творчасці.
Узорны лялечны тэатр “Батлейка” (кіраўнік Барабанава Кацярына Мікалаеўна).
Кіраўнік тэатра дапаможа ўдзельнікам навучыцца тэхніцы работы з лялькамі, сцэнічнай мове, стварэнню тэатральных лялек і дэкарацый да спектаклю.
Гурток саломапляцення (кіраўнік Сцержанкова Наталля Аляксандраўна).
У гуртку магчыма навучыцца майстраваць розныя вырабы: саламяных павукоў, кветкі, упрыгожванні для дзяўчынак, сухарніцы, пано, падносы, цацкі на навагоднюю ёлку, абярэгі, падвескі, капелюшы.
Гурток вышывання (кіраўнік Асадчая Таццяна Васільеўна).
Заняткі ў гуртку вышывання дазваляюць развіваць творчыя задаткі дзяцей, дробную маторыку пальцаў рук; самасцвярджацца, выяўляючы індывідуальнасць і атрымліваючы вынік сваёй мастацкай творчасці.
Гурток традыцыйнай шматковай тэхнікі (кіраўнік Шарыпава Яўгенія Віктараўна).
Заняткі ў гуртку пазнаёмяць удзельнікаў з тэхналогіяй стварэння вырабаў у розных лапікавых тэхніках, такіх як “Шыцце з квадратаў”, “Шыцце па шаблонах”, “Вітражы” і г. д.
Гурток вязання кручком (кіраўнік Кавалёнак Вера Іванаўна).
Удзельнікі гуртка авалодаюць тэхнікай вязання кручком (самастойна выбраўшы ўзор), падабраць да мадэлі пражу і кручок. А галоўнае, стварыць сваімі рукамі арыгінальныя вырабы.
Гурток лаза-пляцення (кіраўнік Пятрова Наталля Вік-тараўна).
На занятках удзельнікі даведаюцца аб тэхналогіі вырошчвання, нарыхтоўкі, апрацоўкі, захоўвання і падрыхтоўкі лазы для пляцення; навучацца выконваць асноўныя віды пляцення і ствараць розныя вырабы.
Гурток дэкаратыўнай лепкі (кіраўнік Дрыбко Марыя Станіславаўна).
У гэтым гуртку вы навучыцеся рабіць сувеніры не толькі ў дэкаратыўнай лепцы, а таксама ў тэхніцы халоднага фарфору.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2019 г.