17-летию БРСМ шумилинская молодёжь посвящает свои добрые дела

Актуалии Молодёжь Новости

З нагоды дня нараджэння БРСМ
6 верасня грамадскае аб’яднанне  “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” адзначыў   17-ю гадавіну са дня утварэння арганізацыі. На мінулым тыдні райкам ГА БРСМ правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дню нараджэння самай масавай маладзёжнай арганізацыі Беларусі.
Новыя члены
У чацвер ў Шумілінскай СШ №1 прайшло ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ чатыром дзевяцікласнікам. Павіншавала з уступленнем у арганізацыю маладзёжны лідар Вікторыя Бяляева.
Дарэчы, на сённяшні дзень ГА БРСМ аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах 663 маладых шумілінцаў.
“За любімую Беларусь” –
пад такой назвай прайшла ў Шумілінскай СШ №2  акцыя-прысвячэнне роднай Беларусі. Актывісты пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ зрабілі імправізаванае вялікае сэрца, якое складалася з маленькіх сардэчак са сваімі пажаданнямі да роднай краіны. Як паведаміла сакратар пярвічкі ГА БРСМ Святлана Конышава, у мерапрыемстве ўзяло ўдзел 15 актывістаў.
“Добрае сэрца”
У пятніцу актывісты валанцёрскага руху “Добрае сэрца” Лізавета Буракевіч і Уладзіслаў Ліпскі на чале з в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вікторыяй Бяляевай наведалі дзіцячае аддзяленне ЦРБ. Яны ўручылі дзіцячыя рэчы, якія былі сабраны падчас акцыі “У школу з добрым сэрцам”, старшай медсястры дзіцячага аддзялення Алене Ціньковай. Алена Цінькова адзначыла, што ў аддзяленні практычна заўсёды ёсць дзеці да трох год, якія апынуліся ў цяжкой жыццёвай сітуацыі. Так, напрыклад, у жніўні было чацвёра такіх дзетак.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2019 г.