И в вашем саду растёт золотарник? Избавьтесь!

Общество Экология

Сумнік канадскі знішчыць! Яму не месца ў палісадніку
На дачных участках і каля прыватных дамоў нярэдка можна сустрэць прыгожую на выгляд расліну – сумнік (золотарник – рус.) канадскі. Многія вырошчваюць яго як дэкаратыўную расліну, зусім не падазраючы аб тым, што апошнім часам у нашай краіне ён аб’яўлены ворагам не менш небяспечным, чым баршчэўнік Сасноўскага.

Сумнік канадскі – шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50–200 см. Сцябло прамастаячае, апушчанае. Кветкі жоўтыя, сабраны ў мяцёлчатае суквецце. Плады – цыліндрычнае насенне. Цвіце ў ліпені-верасні, насенне  паспявае ў жніўні-кастрычніку. Па хуткасці і маштабах свайго распаўсю-джвання сумнік у разы пераўзыходзіць многія іншыя расліны. Калі ў час яго не знішчыць, ён выцесніць усё, што расце вакол яго.
Кожны куст расліны «нараджае» да 100 тысяч насення, якое вылучаецца вельмі высокай усходжасцю – да 95%. Карані выпрацоў-ваюць інгібітары – рэчывы, якія падаўляюць рост іншых раслін. Услед за гэтым знікае большасць лугавых насякомых, птушак, дробных млекакормячых. Такім чынам, займаючы ўчастак, сумнік канадскі поўнасцю змяняе яго жывёльны і раслінны свет.
Да таго ж сумнік канадскі – алергічная агрэсіўная расліна, якая нясе пагрозу здароўю людзей, павышае ўзровень захворваемасці.
Меры барацьбы:
– механічныя – скошванне двойчы за год (у маі і жніўні) на працягу некалькіх гадоў  або перакопванне глебы ў летні перыяд пры адсутнасці ападкаў;
– прымяненне гербіцыдаў, у тым ліку гліфасатаў, эфектыўна пры вышыні раслін 10-15 см, пазней адчувальнасць сумніка да іх значна зніжаецца.
У выкананне ч. 1 арт. 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” Шумілінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэкамендуе знішчыць сумнік канадскі на прыватных участках.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Крысціна АФАНАСЬЕВА, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2019 г.