Владимир Белоус провёл в Шумилинском районе выездной приём граждан

Новости Общество Президент

З  просьбай  дапамагчы
Да намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Белавуса, які 10 верасня праводзіў выязны прыём грамадзян у нашым раёне, звярнуліся двое жыхароў раённага  цэнтра.

Першая праблема, з якой прыйшоў жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Юбілейнай, тычылася якасці пітной вады. У Шуміліне вельмі добрая вада, адзначыў заяўнік, але апошнім часам з кранаў цячэ вада з пяском. Заяўнік паказаў ліст з “Полацкводаканала”, у якім паведамлялася, што вядзецца распрацоўка праекта новых свідравін. Дапамажыце паскорыць працэс, прасіў ён.
Уладзімір Мікалаевіч падкрэсліў, што якасць вады знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўлады. На Віцебшчыне актыўна ўзводзяцца станцыі абезжалезвання вады ў вёсках. Так, сёлета запланавана ўвядзенне 40 станцый, з іх 5 – на Шуміліншчыне. Ён адзначыў, што калі “Водаканал” ведае праблему і запланаваў яе рашэнне, пачаў праектныя работы, значыць трэба пачакаць, калі работы завершацца.
Другі зварот тычыўся праблемы з вызначэннем межаў зямельнага ўчастка.  Намеснік старшыні аблвыканкама запэўніў заяўніцу, што будзе дадзена даручэнне спецыялістам адпаведнай службы аблвыканкама, якія разбяруцца ў сітуцыі і дапамогуць з яе рашэннем у адпаведнасці з заканадаўствам.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.