5150 жителей Шумилинского района приняли участие в республиканском субботнике

Актуалии Общество

Веснавая талака
У мінулую суботу нават пахмурнае надвор’е не сапсавала традыцыйную веснавую талаку – рэспубліканскі суботнік. Як паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Тамара Сідарава, у нашым раёне ў суботніку ўзялі ўдзел 5150 чалавек, на рахунак суботніка пералічана 74 мільёны рублёў.

На сваіх працоўных месцах праводзілі суботнік работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, бо для іх зараз гарачая пара веснавой сяўбы.
Ну а прадстаўнікі арганізацый раёна працавалі ў асноўным на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, грамадзянскіх і вайсковых могілак, тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый. Закладаліся алеі, сады і паркі, падсаджваліся дрэвы замест загінуўшых ў існуючых насаджэннях. Высякаліся кусты і прыбіралася смецце ля дарог і ў населеных пунктах. Наводзіўся парадак у месцах адпачынку жыхароў раёна. Рамантаваліся і фарбаваліся альтанкі, лавачкі і агароджы. Многія жыхары райцэнтра, аграгарадкоў і вёсак скарысталі суботнік для таго, каб прыбрацца і каля свайго падворка.
Дарэчы, у Беларусі ў рэспубліканскім суботніку ўзялі ўдзел больш за 3 мільёны чалавек, зароблена 67,7 мільярда рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 142,9 мільярда рублёў, аб’ём выкананых падрадных работ – 24,3 мільярда. На Віцебшчыне 350 тысяч удзельнікаў суботніка зарабілі 7,15 мільярда рублёў.
Палова пералічаных сродкаў пойдзе на праектаванне і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, другая палова застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і будзе выкарыстана ў тым ліку на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *