Выборы-2019: начат сбор подписей, созданы участки для голосования, идёт выдвижение представителей в состав участковых комиссий

Новости

Выбары ў Савет Рэспублікі прызначаны на 7 лістапада 2019 года,
у Палату прадстаўнікоў – на 17 лістапада 2019 года

Пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі пройдзе з 9 верасня па 8 кастрычніка ўключна.
Права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам, а ў сталіцы – прэзідыуму Мінгарсавета і Мінгарвыканкаму. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК прэтэндэнтах на месца ў верхняй палаце парламента праходзіць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Абраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за палову галасоў.
Пачаўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальгага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка.
Прэтэндаваць на месца ў парламенце мае права грамадзянін Рэспублікі Беларусь, якому споўніўся 21 год. Неабходна таксама пастаянна пражываць у Беларусі, не мець судзімасцяў.
Для таго, каб вылучыцца шляхам збору подпісаў, іх на тэрыторыі сваёй акругі неабходна сабраць не менш тысячы. Гэтым займаецца ініцыятыўная група, у яе складзе павінна быць не менш дзесяці чалавек. Рэгіструюць групы ў акруговых выбарчых камісіях, якія ўжо сфарміраваныя і прыступілі да работы.
Яшчэ адзін спосаб вылучэння – на з’ездах палітычных партый. У краіне іх зарэгістравана 15. Яны могуць вылучыць кандыдатаў па ўсіх 110 акругах незалежна ад наяўнасці там аргструктур.
Працоўны калектыў мае права вылучыць аднаго кандыдата па той акрузе, на тэрыторыі якой знаходзіцца прадпрыемства. Пры гэтым на ім павінны працаваць не менш за 300 чалавек.
Зарегистрирована инициативная группа
9 сентября 2019 года состоялось заседание окружной избирательной комиссии Городокского избирательного округа № 21 по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва, на котором:
– согласованы проекты решений Витебского, Городокского, Шумилинского районных исполнительных комитетов, администрации Железнодорожного района г. Витебска «Об образовании  участков для голосования по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва;
– установлена на территории Городокского избирательного округа № 21 по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва единая нумерация участков для голосования;
– зарегистрирована инициативная группа по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва Поляковой Ирины Михайловны.
Утвораны ўчасткі для галасавання
11 верасня прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім было прынята рашэнне аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21.
На тэрыторыі Шумілінскага раёна ўтворана 30 участкаў для галасавання. Як паведаміла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва, у параўнанні з мінулымі выбарамі адбылося змяненне межаў участкаў у сувязі з будаўніцтвам новых жылых дамоў на вуліцы Кааператыўнай. Цяпер гэтая  вуліца адносіцца да ўчастка для галасавання №68, які знаходзіцца ў будынку райветстанцыі.  Рашэнне аб утварэнні ўчасткаў будзе апублікавана ў дзесяцідзённы тэрмін у раённай газеце.
На пасяджэнні абмеркавана падрыхтоўка памяшканняў участкаў да выбараў, іншыя арганізацыйныя пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Идёт выдвижение представителей в состав участковых комиссий
Документы по выдвижению представителей в состав участковых избирательных комиссий по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва, расположенных на территории Шумилинского района, принимаются в здании Шумилинского районного исполнительного комитета (г.п. Шумилино, ул. Короткина, д. 10, кабинет № 403).
Документы представляются до 29 сентября 2019 года включительно.
Время приёма документов:
Понедельник – пятница
с 08.00. до 17.00.
Перерыв на обед с 13.00 до 14.00.
Выходной: суббота, воскресенье.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2019 г.