1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Актуалии Новости

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей
Шчыра запрашаем!
Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню пажылых людзей
1 кастрычніка    г. п. Шуміліна
10.00-17.00 Дзень адкрытых дзвярэй «Узрост патрабуе дзеянняў» (Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва).
11.00 Святочнае мерапрыемства “Узрост патрабуе дзеянняў!” (Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў, вул. Піянерская, 4).
У праграме: выставы, канцэрт-віншаванне.
15.00  Спартыўнае мерапрыемства “Трэцяму ўзросту – актыўнае даўгалецце!” (гарадскі стадыён).
15.00 Акцыя «Агеньчык дабрыні» для жадаючых павіншаваць людзей сталага ўзросту, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання, канцэрт “Не старэе душа чалавека” (аддзяленне кругласутачнага знаходжання ТЦСАН у аг. Мішневічы).
Шматлікія мерапрыемствы 1 кастрычніка прапануе наведвальнікам Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма: бібліятэчныя пасядзелкі пройдуць у Башнёўскай, Амбросавіцкай, Дабейскай і Добрынскай сельскіх бібліятэках; літаратурна-музычныя вечары – у Кардонскай і Лаўжанскай сельскіх бібліятэках; акцыі дабрыні – у Мікалаеўскай, Мішневіцкай, Мішкаўскай, Каўлякоўскай сельскіх бібліятэках, бібліятэцы “Дабееўскі мох”; выставы-вернісажы – у Обальскай і Светласельскай бібліятэках. Тэматычны прагляд літаратуры “Цеплыня халоднай восені” прапануе цэнтральная раённая бібліятэка.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2019 г.