Антон Параскевин презентовал читателям свою новую книгу «Месяцеслов благословенный»

Духоўнае Культура Новости

Традыцыі і вера
Прэзентацыя кнігі “Месяцеслов благословенный” Антона Параскевіна адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Віктар Улюценка і Людміла Грыгор’ева падчас прэзентацыі.

Раённая газета пісала, што летам выйшла ў друк чарговая кніга нашага земляка Віктара Улюценкі, які друкуецца пад псеўданімам Антон Параскевін. У № 57 за 23 ліпеня мы знаёмілі нашых чытачоў са зместам кнігі, друкавалі вытрымкі.
Нядаўна прэзентацыя новага твора прайшла ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі, куды кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні Людміла Грыгор’ева запрасіла на сустрэчу аматараў творчасці Антона Параскевіна, вучняў.
Аўтар кнігі расказаў, чаму вырашыў сабраць звод правераных часам народных традыцый, спалучыўшы іх з верай і рэлігіяй, што асаблівага ўнёс у змест, падзяліўся творчымі планамі на бліжэйшы час. Усе жадаючыя маглі ў гэты дзень атрымаць новую кнігу з  аўтографам.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2019 г.